Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Грыбаедаў Аляксандр Сяргеевіч

Павел Аляксандравіч Каценін нарадзіўся 22 снежня 1792 г. у сяле Шаёва Кастрамской губерні (цяпер Кастрамской вобласці) у сям’і генерал-лейтэнанта Аляксандра Фёдаравіча Каценіна. Атрымаў добрую дамашнюю адукацыю, ведаў латынь і некалькі еўрапейскіх моў. Яго лічылі чалавекам энцыклапедычных ведаў.

Дзмітрый Мікітавіч Бегічаў нарадзіўся 28 верасня 1786 г. у сяле Нікіцкае Яфрэмаўскага павета Тульскай губерні. Паходзіў з багатай дваранскай сям’і. У 1796–1802 гг. навучаўся ў Пажаскім корпусе — прэстыжнай прыдворнай ваенна-навучальнай установе, адкуль выйшаў у чыне карнета Аляксандрыйскага гусарскага палка.

Аляксандр Сяргеевіч Грыбаедаў нарадзіўся ў 1795 годзе ў Маскве ў забяспечанай радавітай сям’і. Пасля Маскоўскага пансіёна паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт. Збіраўся прысвяціць сваё жыццё навуцы — кандыдат славесных навук, кандыдат права, ужо без «пяці хвілін» доктар права, але пачалася Айчынная вайна 1812 года. Аляксандр Грыбаедаў добраахвотна пайшоў у войска, стаў карнетам. Пакуль яго полк фарміраваўся, а затым рушыў на Захад у складзе рэзерву, асноўныя ваенныя дзеянні ішлі ўжо на тэрыторыі Заходняй Еўропы. Потым Аляксандр захварэў і здолеў дагнаць полк толькі ў пачатку восені 1813 года.